CMYK

Схема субтрактыўнага сінтэзу ў CMYK
Накладанне рэальных друкарскіх фарбаў CMY

Чатырохколеравая аўтатыпія (CMYK: Cyan, Magenta, Yellow, Key color) — субтрактыўная схема фармавання колеру, ужываная першым чынам у паліграфіі для стандартнага трыяднага друку. Схема CMYK, як правіла, валодае (параўнальна з RGB) невялікім каляровым ахопам.

Па-беларуску гэтыя колеры часта завуць так: блакітны, пурпурны, жоўты, хоць у прафесійным асяроддзі часта маюць на ўвазе cyan, magenta і yellow (пра значэнне K гл. далей). Друк чатырма фарбамі, якія адпавядаюць CMYK, таксама завуць друкам трыяднымі фарбамі.

Колер у CMYK залежыць не толькі ад спектральных характарыстык фарбавальнікаў і ад спосабу іх нанясення, але і іх колькасці, характарыстык паперы і іншых фактараў. Фактычна, лічбы CMYK з’яўляюцца толькі наборам апаратных даных для фотанаборнага аўтамата ці CTP і не вызначаюць колер адназначна.

Так, гістарычна ў розных краінах склалася некалькі стандартызаваных працэсаў афсетнага друку. Сёння гэта амерыканскі, еўрапейскі і японскі стандарты для мелаванай і немелаванай папер. Менавіта для гэтых працэсаў распрацаваны стандартызаваныя паперы і фарбы (напрыклад, стандарты ECI). Для іх жа створаны адпаведныя колеравыя мадэлі CMYK, якія выкарыстоўваюцца ў працэсах колерападзелу. Аднак, шматлікія друкарні, у якіх працуюць спецыялісты з дастатковай кваліфікацыяй (ці здольныя на час запрасіць такога спецыяліста), нярэдка ствараюць профіль, які апісвае друкарскі працэс пэўнай друкарскай машыны з пэўнай паперай. Гэты профіль яны падаюць сваім заказчыкам.

Зноскі


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne